Санітарна-эпідэміялагічная служба Беларусі вядзе пастаянны нагляд за тым, каб на прылаўках былі прадстаўлены толькі якасныя нехарчовыя тавары, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Як удакладнілі ў прэс-службе, асаблівая ўвага напярэдадні новага навучальнага года надаецца таварам школьнага асартыменту. У прыватнасці, вопратцы, абутку, панчошна-шкарпэткавым вырабам, канцылярскім прыладам, школьным ранцам.
Эксперты санітарна-гігіенічнай службы краіны выяўляюць парушэнні, большасць з якіх тычыцца адсутнасці маркіроўкі на прадукцыі або яе неадпаведнасці ўстаноўленым патрабаванням, парушэнні ўмоў захоўвання і рэалізацыі школьных тавараў. Таксама на шэраг тавараў адсутнічаюць дакументы, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку. Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы рэгіёнаў вынеслі прадпісанні аб забароне рэалізацыі больш чым 3,3 тыс.небяспечнай для здароўя дзяцей прадукцыі, якая не адпавядае гігіенічным нарматывам. Сярод іх больш за 1,6 тыс. адзінак адзення, 526 адзінак панчошна-шкарпэткавых і бялізнавых вырабаў, 253 пары абутку, 381 набор канцылярскіх прылад (ручкі, алоўкі, фарбы і інш.), 35 ранцаў (партфеляў, заплечнікаў).
Да прыкладу, з-за перавышэння ўтрымання фармальдэгіду забароненая рэалізацыя мядовай акварэлі «Мульці Пульці — Янот у джунглях» (Расія), фарбаў акварэльных «ПІФАГОР Энікі-бенікі» (Расія). Таксама не адпавядалі патрабаванням паветрапранікальнасці і гіграскапічнасці спадніцы для дзяўчынак, штаны для хлопчыкаў.
Па кожным факце выяўленых парушэнняў прыняты меры, рэзюмавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Па кожным факце выяўленых парушэнняў прыняты меры, рэзюмавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Звязда, 19 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/15/70610
Текущая дата: 15.11.2024