Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 6 верасня сабрана 97,6 працэнта ўбіраемых культур: з іх больш за 98 працэнтаў збожжавых каласавых і зернебабовых культур і больш за 94 працэнты рапсу.
Усяго намалочана збожжа з улікам рапсу больш за 7066 тыс. т, з іх 6095,5 тыс. т збожжавых каласавых і зернебабовых культур і больш за 970 тыс. т рапсу. Гаспадаркі краіны ўбіраюць крупяныя культуры: грэчкі намалочана 13,3 тыс. т, а проса - 9,19 тыс. т.
Прадаўжаюцца работы па ўборцы льнотрасты, нарыхтавана больш за 70 тыс. т.
Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 71,7 працэнта да скошаных плошчаў.
Гаспадаркі краіны ўбіраюць бульбу. Накапана 66,2 тыс. т. Ураджайнасць 367,3 ц/га.
Сабрана зялёнай масы кукурузы 3358,5 тыс. т.
У краіне пачалі ўборку цукровых буракоў. Накапана 125,6 тыс. т, ураджайнасць 464,3 ц/га.
6 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
6 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/15/70958
Текущая дата: 23.12.2024