Махляр пераканаў жыхарку Гомеля аформіць крэдыты і выкраў у яе больш за Br43 тыс., паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.
Невядомы патэлефанаваў праз Viber 62-гадовай гараджанцы. Прадставіўшыся супрацоўнікам банка, мужчына паведаміў: у дачыненні да жанчыны здзяйсняюцца ашуканскія дзеянні. Невядомы пераконваў, што для абароны фінансаў неабходна ўзяць крэдыты ў некалькіх банках і ўсталяваць на тэлефон дадатак для аддаленага доступу RustDesk.
Жанчына паверыла словам зламысніка, аформіла ў двух банках крэдыты на Br16 тыс. і Br25 тыс. Акрамя таго, сума ў некалькі тысяч рублёў у яе была на карце. Ашуканцу перавёў праз дадатак на свае рахункі ўсе сродкі.
Пасля ён прапанаваў гараджанцы ўзяць яшчэ адзін крэдыт. Жанчына западозрыла, што трапілася на хітрасць, і звярнулася ў Чыгуначны РАУС Гомеля.
Па факце махлярства Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.
Звязда, 29 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/15/71101
Текущая дата: 23.12.2024