Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Плашкоў.
Першы снегаплавільны пункт у Мінску з`явіцца ў раёне вул. Машынабудаўнікоў. У пробным рэжыме яго плануецца запусціць у канцы зімы. Яшчэ тры аналагічныя пункты ў планах абсталяваць у сталіцы ў 2016 годзе.
Спецыяльныя шахты, куды будзе скідвацца снег, створаць на базе каналізацыйных калектараў УП "Мінскводаканал". Там снег будзе растоплівацца з дапамогай каналізацыйных вод, а расталая вада - ачышчацца. Снегаплавільныя пункты размесцяцца ўдалечыні ад жылля і адміністрацыйных будынкаў.
Дзмітрый Плашкоў адзначыў, што з кожным годам у Мінску ўсё складаней знаходзіць тэрыторыі для часовага складзіравання снегу. Размяшчэнне гэтых пляцовак на аддаленых тэрыторыях, паводле слоў спецыяліста, вядзе да павелічэння адлегласці перавозак і, як вынік, значнага росту затрат.
8 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
8 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/150/32902
Текущая дата: 18.11.2024