Белорусский портал в Казахстане

Выстаўка "Еўразійская бульба" пройдзе 20-21 жніўня ў Беларусі



Міжнародная выстаўка "Еўразійская бульба" пройдзе 20-21 жніўня на базе фермерскай гаспадаркі "Сула" Стаўбцоўскага раёна, паведамілі ў аргкамітэце выстаўкі.

На выстаўцы будуць прадстаўлены дэманстрацыйнае поле з найноўшымі сартамі бульбы, метады яе вырошчвання і ўборкі, тэхніка і абсталяванне для вытворчасці, захоўвання і першаснай перапрацоўкі бульбы, сродкі аховы, упаковачныя матэрыялы і абсталяванне, сістэмы вентыляцыі і мікраклімату для сховішчаў, гандлёвая лагістыка і многае іншае.

Наведвальнікі змогуць не толькі атрымаць поўны агляд сартоў бульбы беларускай, расійскай, нямецкай, галандскай селекцыі, але і прыняць удзел у дэгустацыі.

Выстаўка праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага аблвыканкама, а таксама часопісаў "Белорусское сельское хозяйство" і "Наше сельское хозяйство".

19 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/151/32436
Текущая дата: 30.09.2024