Белорусский портал в Казахстане

У 2016 годзе ў Беларусі будзе рэалізавана амаль 9 млн. кубаметраў драўніны



Пастановай Савета міністраў № 713 ад 26 жніўня ў Беларусі ўстаноўлены памер лесасечнага фонду і аб`ёмы рэалізацыі драўніны на пні на 2016 год.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, памер лесасечнага фонду на 2016 год складзе 11 млн. 585,5 тыс. кубаметраў, аб`ёмы рэалізацыі драўніны на пні — 8 млн. 978 тыс. кубаметраў. Нагадаем, на 2015 год лесасечны фонд быў запланаваны на ўзроўні 11 млн. 259,4 тыс. кубаметраў, аб`ёмы рэалізацыі драўніны — 8 млн. 265 тыс. кубаметраў. 

Згодна з дакументам Міністэрству лясной гаспадаркі, Міністэрству абароны, Міністэрству адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана прыняць неабходныя меры па рэалізацыі ўказаных аб`ёмаў і забяспечыць кантроль за водпускам драўніны на пні. 

Аблвыканкамам даручана забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем драўніны лесакарыстальнікамі, якія ў зацверджаных аб`ёмах набудуць яе ў 2016 годзе з лесасечнага фонду па таксавай цане, а Міністэрству ўнутраных спраў — за мэтавым выкарыстаннем драўніны, набытай арганізацыямі крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў. 

Міністэрству лясной гаспадаркі таксама даручана забяспечыць каардынацыю нарыхтоўкі драўніны з наступнай рэалізацыяй у нарыхтаваным выглядзе на біржавых таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская ўніверсальная таварная біржа".

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/151/32492
Текущая дата: 30.09.2024