Пастановай праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ўнесены змены ў інструкцыю аб парадку правядзення разлікаў з наяўных (разліковых) банкаўскіх рахункаў у беларускіх рублях у чарговасці, устаноўленай заканадаўствам.
Так, паводле інфармацыі Нацбанка, па прапановах банкаў у новай рэдакцыі інструкцыі ўдакладнены парадак ажыццяўлення плацяжоў для разлікаў з фізічнымі асобамі за малако і жывёлу. Устаноўлена, што гэтыя плацяжы ажыццяўляюцца ў тым ліку за кошт грашовых сродкаў, забраніраваных на наяўным (разліковым) банкаўскім рахунку суб`екта прадпрымальніцкай дзейнасці для ажыццяўлення плацяжоў у лік неадкладных патрэб і (або) выплаты заработнай платы ў межах устаноўленага мінімуму.
Зацверджана новая рэдакцыя раздзела 10 інструкцыі, якая ўстанаўлівае агульны парадак ажыццяўлення расходных аперацый з рахункаў суб`ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці як пры прыпыненні аперацый па рахунку, так і пры накладанні арышту на грашовыя сродкі, што знаходзяцца на рахунку.
У новай рэдакцыі інструкцыі таксама вызначаны парадак браніравання і атрымання суб`ектам прадпрымальніцкай дзейнасці грашовых сродкаў для плацяжоў у лік неадкладных патрэб пры накладанні арышту на грашовыя сродкі, што знаходзяцца на рахунку, і (або) прыпыненні аперацый па рахунках.
Апрача таго, дакументам урэгуляваны парадак ажыццяўлення плацяжоў з наяўнага (разліковага) банкаўскага рахунку суб`екта прадпрымальніцкай дзейнасці пры прыпыненні аперацый спецыяльнымі падраздзяленнямі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, надзеленымі правам прыпыняць поўнасцю або часткова фінансавыя аперацыі юрыдычных асоб.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2015
Мінск, 21 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/155/32089
Текущая дата: 17.11.2024