Белорусский портал в Казахстане

У Мінску з незаконнага абароту выключана больш за 1,3 тоны маку



Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі і супрацоўнікамі аддзела правапарадку і прафілактыкі Савецкага РУУС сталіцы канфіскавалі больш за 1,3 тоны макавага насення.

У міліцыю паступіла інфармацыя аб тым, што ў адным з гаражоў у Заводскім раёне захоўваюцца мяшкі з макам. Інфармацыя пацвердзілася ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

У гаражы праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі 51 мяшок з макавым насеннем, кожны вагой каля 25 кг. Агульная маса канфіскаванага склала больш за 1,3 тоны. Мак прызначаўся для рэалізацыі.

Усяго з пачатку года праваахоўнікамі канфіскавана каля 2 тон маку, за незаконныя аперацыі з насеннем гэтай расліны прыцягнута да адказнасці 18 чалавек, арыштавана пяць машын.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/156/32077
Текущая дата: 17.11.2024