Пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі - 2015" назвалі ў Мінску.
Пераможцы і лаўрэаты конкурсу вызначаны ў пяці намінацыях. Лепшымі раёнамі для бізнесу (з колькасцю насельніцтва менш як 50 тыс. чалавек) сталі Камянецкі і Чэрвеньскі, з колькасцю насельніцтва больш як 50 тыс. чалавек - Ваўкавыскі і Аршанскі. Лаўрэатам у намінацыі "Лепшая вобласць для бізнесу Беларусі" стала Магілёўская вобласць, лаўрэатам у намінацыі "Лепшы раён Мінска для бізнесу" названы Цэнтральны раён. Звання лаўрэата ў намінацыі "Лепшы абласны цэнтр для бізнесу" ўдастоены Гомель.
Як адзначыў старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін, мясцовыя ўлады вельмі зацікаўлены ў развіцці прадпрымальніцтва, яны падтрымліваюць праекты малога і сярэдняга бізнесу. Паводле яго слоў, прызнанне горада або рэгіёна лепшым для вядзення бізнесу дае перавагу рэгіянальнаму брэнду. "У бліжэйшыя гады асноўным драйверам росту эканомікі будзе малы і сярэдні бізнес. І мы, як ігракі гэтага працэсу, павінны да гэтага сур`ёзна падрыхтавацца", - падкрэсліў Уладзімір Карагін.
Ганаровыя граматы і падзякі таксама ўручылі членам і партнёрам Саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва", якія ажыццяўляюць сацыяльна-культурную і дабрачынную дзейнасць, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія асвятляюць навіны прадпрымальніцкага жыцця Беларусі.
Адным з крытэрыяў вызначэння бізнес-патэнцыялу гарадоў (раёнаў) або абласцей рэспублікі стала ацэнка колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў у разліку на 1 тыс. жыхароў населенага пункта, вобласці. Журы таксама падлічыла долю работнікаў малых прадпрыемстваў у агульнай колькасці занятых у эканоміцы горада, раёна або вобласці. Акрамя таго, суддзі прынялі да ведама ўдзельную вагу аб`ёмаў прамысловай вытворчасці малых прадпрыемстваў, аб`ём атрыманых падаткаў ад індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў.
Конкурс "Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу" праводзіцца ў Беларусі з 2008 года. Ён арганізаваны па ініцыятыве Саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" і грамадскага аб`яднання "Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў" пры падтрымцы Міністэрства эканомкі Беларусі.
25 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
25 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/157/31699
Текущая дата: 17.11.2024