Белорусский портал в Казахстане

Віцебскія мытнікі канфіскавалі партыю незадэклараванага новага адзення і галантарэйных вырабаў, якія ўвозіліся з Латвіі разам з сэканд-хэндам



Пра гэта паведаміла 26 чэрвеня прэс-група Віцебскай мытні.

Больш як 2 тыс. адзінак новага адзення і галантарэйных вырабаў (сумак, рамянёў) з фабрычнымі этыкеткамі, не заяўленых у суправаджальных дакументах, канфіскавалі супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела Віцебскай мытні ў пункце пропуску "Урбаны" на беларуска-латвійскай мяжы.

Груз агульнай вагой 883 кг перавозіўся ў аўтамабілі MAN, які рухаўся з Латвіі. Кантрабанда ацэначным коштам 360 млн. рублёў была выяўленая сярод сэканд-хэнду, на які дакументы былі аформленыя.

Распачаты адміністрацыйны працэс.

Мінск, 27 чэрвеня 2015
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/157/31719
Текущая дата: 17.11.2024