Гэта вынікае з ліста намесніка міністра аховы здароўя Вячаслава Шылы, апублікаванага ў свежым нумары часопіса "Медицинский вестник".
"Для забеспячэння стабілізацыі цэн на платныя медпаслугі і з улікам іх сацыяльнай значнасці Міністэрства аховы здароўя даручыла: суб`ектам гаспадарання ўсіх форм уласнасці забяспечыць выкананне мараторыя на павышэнне цэн (тарыфаў) на платныя медпаслугі да атрымання дадатковага распараджэння; начальнікам (галоўнага) УАЗ аблвыканкамаў, старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама арганізаваць дакладную сістэму кантролю ў рэгіёнах за зменай узроўню цэн на платныя медпаслугі, якія аказваюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ўсіх форм уласнасці", — гаворыцца ў лісце.
Пры выяўленні выпадкаў павышэння цэн на платныя медпаслугі даручана "ўносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы па прыняцці мер адказнасці да кіраўнікоў, якія дапусцілі іх рост".
Начальнікам упраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў, старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама даручана "інфармаваць Міністэрства аховы здароўя аб выкананні гэтага даручэння не пазней за 10-ты дзень кожнага месяца да асаблівага распараджэння".
Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, тарыфы на платныя медыцынскія паслугі ў маі 2015 года ў параўнанні з красавіком выраслі на 1,9%, з пачатку года — на 4,5%, за год — на 19,4%.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2015
Мінск, 26 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/157/31725
Текущая дата: 17.11.2024