Белорусский портал в Казахстане

Каля 98 працэнтаў пашкоджанага ў выніку вятроў лесаматэрыялу выкарыстоўваецца для патрэб эканомікі.



Аб гэтым 4 чэрвеня паведаміў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Кулік у час анлайн-канферэнцыі.

"Апошні вялікі ўраган здарыўся ў 2008 годзе, калі мільёны кубічных метраў драўніны былі зламаны і павалены. Своечасовая арганізацыя нарыхтоўкі пашкоджанай драўніны дае магчымасць выкарыстоўваць 98 працэнтаў лесаматэрыялу для патрэб эканомікі. Асноўны аб`ём драўніны, за выключэннем месц, да якіх складана дабрацца, нарыхтоўваецца своечасова і не страчвае сваёй якасці", - сказаў Аляксандр Кулік.

Першы намеснік міністра адзначыў, што апошнія гады маштабных прыродных катаклізмаў у Беларусі не было, але перыядычна лясы зведваюць на сабе ўздзеянне неспрыяльных з`яў, што прыводзяць да істотных парушэнняў іх устойлівасці і нават гібелі.

4 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/159/31263
Текущая дата: 17.11.2024