Нацыянальным банкам Беларусі знятыя абмежаванні на адкрыццё суб`ектамі гаспадарання — рэзідэнтамі спецыяльных рахункаў для захоўвання набытай на ўнутраным валютным рынку замежнай валюты ў розных банках Рэспублікі Беларусь.
Акрамя гэтага, як паведамляе прэс-служба Нацбанка, знятыя абмежаванні на ажыццяўленне пераводаў з купляй замежнай валюты ў парадку і на мэты яе выкарыстання, устаноўленыя Інструкцыяй аб парадку ажыццяўлення валютна-абменных аперацый з удзелам юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанай пастановай праўлення Нацыянальнага банка № 112 ад 28 ліпеня 2005 года.
"Гэтае рашэнне прынята ў межах рэалізацыі комплексу мер па ўкараненні механізму функцыянавання валютнага рынку ў рэжыме бесперапыннага двайнога аўкцыёну і скіравана на паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу суб`ектамі гаспадарання, а таксама стварэнне здаровай канкурэнцыі паміж банкамі", — адзначае Нацбанк.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 чэрвеня 2015
Мінск, 10 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/159/31454
Текущая дата: 17.11.2024