Тэндэнцыя росту сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы намецілася яшчэ вясной, самыя высокія заробкі ў спецыялістаў IT-галіны.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі па выніках першага паўгоддзя склала 1796,3 рублі, паведамілі ў Міністэрстве эканомікі.
Там адзначылі, што за чэрвень яна дасягнула 1927,1 рубля супраць 1861,1 у маi і 1795,9 у красавіку, што сведчыць аб захаванні тэндэнцыі росту сярэдняга заробку.
"У рэальным выражэнні па выніках паўгоддзя яна (сярэдняя зарплата) вырасла на 7,4%, у тым ліку ў чэрвені - на 15,2%", - канстатавалі ў ведамстве.
Белстат пакуль не апублікаваў дадзеныя аб сярэднім заробку за чэрвень, аднак з папярэдніх публікацый вынікае, што самы высокі сярэдні заробак традыцыйна захоўваецца ў IT-сектары (інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання). У маі сума перавысіла 6,5 тысячы рублёў.
Таксама ў травеньскай табліцы паказана, што па заробках сярод рэгіёнаў на першым месцы Менская вобласць - 1886,4 рубля. Менш за ўсіх атрымліваюць у Магілёўскай вобласці - 1546,7 рубля. Менск ідзе наперадзе з вялікім адрывам - 2,5 тысячы рублёў.
Рост заробкаў адбываецца на фоне зніжэння інфляцыі. У чэрвені яе гадавы ўзровень склаў 2,9% (у маі - 3,7%).
Аналітыкі ЕАБР чакаюць змяншэння індэкса спажывецкіх цэн у Беларусі да 2-2,5 адсоткі. Але рост заробкаў можа стаць адным з фактараў аднаўлення попыту. Таксама не выключаецца паслабленне коштавага рэгулявання. Усё гэта вядзе да росту інфляцыі, і па выніках года беларускія ўлады чакаюць узроўню 7-8%.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/16/70217
Текущая дата: 15.11.2024