Паводле звестак Белстата, у 2022 годзе ўзровень уцягнутасці жанчын у сферу прадпрымальніцтва ўзрос у дачыненні да 2021-га на 13,75% і склаў 36,4%, паведамляе Мінэканомікі.
Партрэт сярэднестатыстычнай бізнес-лэдзі выглядае наступным чынам: гараджанка ва ўзросце ад 25 да 49 гадоў, з вышэйшай або прафесійна-тэхнічнай адукацыяй, якая выхоўвае адно дзіця.
Для пашырэння падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва, выяўлення і пераадолення існуючых бар’ераў у жаночым бізнесе Мінэканомікі, Беларускі саюз жанчын і Белінвестбанк заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні. План мерапрыемстваў па яго рэалізацыі ў гэтым годзе размешчаны на сайце Мінэканомікі.
Звязда, 1 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/16/70330
Текущая дата: 15.11.2024