пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Дзяржаўны камітэт па маёмасці сфармаваў пералік невыкарыстоўваемага і неэфектыўна выкарыстоўванага вытворчага абсталявання, прапанаванага дзяржпрадпрыемствамі і гаспадарчымі таварыствамі на продаж (прадастаўленне ў арэнду) суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
У гэты пералік уключаны шырокі спектр рухомай маёмасці, якая можа быць выкарыстана ў розных сферах вытворчай дзейнасці: дрэва — і металаапрацоўка, харчовая прамысловасць, сельгасработы і інш.
Пералік сфармаваны для павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці і падтрымкі прадпрымальніцкай ініцыятывы, а таксама накіраваны на паглыбленне прамысловай кааперацыі буйных дзяржпрадпрыемстваў з суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Звязда, 1 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/16/70338
Текущая дата: 15.11.2024