Белорусский портал в Казахстане

На Міншчыне затрымана кур’ерша з пяццю кілаграмамі мефедрона



Аператыўнікі наркакантролю пры сілавой падтрымцы АМАПа спынілі буйны канал пастаўкі псіхатропаў у Расію.

Паблізу вёскі Жукаўка Мінскага раёна міліцыянеры спынілі аўтамабіль, у якім знаходзілася 61-гадовая іншаземка. Па інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, пры аглядзе аўто ў багажніку знайшлі больш за пяць кілаграмаў мефедрона.

Устаноўлена, што жанчына працавала на віртуальны наркамаркет каля паўгода ў якасці гуртовага кур’ера, які забіраў псіхатропы ў Беларусі і перавозіў у Расію. Буйныя партыі яна дзяліла на драбнейшыя і раскладвала па тайніках у суседняй краіне.

Следчымі заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Падазраванай пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей Расолька
Звязда, 22 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/16/70711
Текущая дата: 23.12.2024