Белорусский портал в Казахстане

Жыхарка Бабруйска памерла ад атручэння псіхатропам — кур’еру пагражае 25 гадоў турмы



У кватэры 52-гадовага бабруйчаніна памерла яго 47-гадовая знаёмая. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ад атручэння асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам альфа-PVP.

Як паведамляе падрабязнасці УУС Магілёўскага аблвыканкама, аператыўнікі наркакантролю ўстанавілі, што гаспадар жылля, раней неаднаразова судзімы за крадзяжы, напярэдадні ўладкаваўся кур’ерам наркамаркета. Атрымаўшы першае ж заданне, ён прысвоіў «тавар», ужыў яго сам і падзяліўся з жанчынай, ад чаго тая і памерла.

Следчымі заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека.

Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей Расолька
Звязда, 23 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/16/70751
Текущая дата: 23.12.2024