Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 269 «Аб мерах па супрацьдзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям»



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Згодна з дакументам, Нацыянальны банк арганізуе інфармацыйнае ўзаемадзеянне паміж праваахоўнымі органамі і пастаўшчыкамі плацежных паслуг па абмене інфармацыяй аб несанкцыянаваных плацежных аперацыях і спробах іх правядзення.

Атрыманне, захоўванне, выкарыстанне, перадача і іншая апрацоўка інфармацыі аб інцыдэнтах будуць ажыццяўляцца з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў Нацыянальнага банка (АСАІ) з захаваннем патрабаванняў заканадаўства аб абароне інфармацыі і персанальных даных.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ нумар 270 «Аб змяненні ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», якім унесены карэкціроўкі ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2018 года нумар 414 «Аб удасканаленні безнаяўных разлікаў».

Прынятым дакументам нормы і тэрміналогія ўказа нумар 414 прыведзены ў адпаведнасць з законам «Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах», які ўступіў 27 жніўня 2022 года ў сілу.

Акрамя таго, яго дзеянне распаўсюджана і на нябанкаўскія арганізацыі, якія з’яўляюцца пастаўшчыкамі плацежных паслуг, у частцы спісання ў бясспрэчным парадку грошай з адкрытых імі электронных кашалькоў карыстальнікаў.

Звязда, 29 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/16/70821
Текущая дата: 23.12.2024