Начальніца упраўлення абароны інфармацыі Нацыянальнага банка Іна Лягчылава на брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА расказала, калі пачне працаваць новы механізм барацьбы з махлярамі, заснаваны на абмене інфармацыяй паміж банкаўскай сістэмай і праваахоўнымі органамі і аператыўным рэагаванні на несанкцыянаваныя плацежныя аперацыі.
"Інфармацыйныя тэхналогіі развіваюцца і робяць банкаўскія прадукты даступнымі і зручнымі для нас. Але разам з тым мы сутыкаемся з махлярствам, несанкцыянаванымі плацежнымі аперацыямі. Гэта аперацыі, якія ажыццяўляюцца без згоды ўладальніка рахунку або са згоды, але пад уплывам трэціх асоб, якія ўводзяць яго ў зман. І Нацыянальны банк, і банкаўская сістэма, і праваахоўныя органы ўдзяляюць шмат увагі пытанням процідзеяння несанкцыянаваным пераводам. У банкаўскай сістэме выбудавана інтэграцыйная сістэма кіравання рызыкамі, рэагавання на гэтыя рызыкі, у тым ліку звязаныя з кіберінцыдэнтамі, кібератакамі, махлярскімі дзеяннямі. Мы ўзаемадзейнічаем з цэнтральнымі банкамі дзяржаў ЕАЭС і абменьваемся інфармацыяй. Але настаў час падняцца на прыступку вышэй", - падкрэсліла Іна Лягчылава.
Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ нумар 269 "Аб мерах па процідзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям". Згодна з дакументам, Нацыянальны банк арганізуе інфармацыйнае ўзаемадзеянне паміж праваахоўнымі органамі і пастаўшчыкамі плацежных паслуг па абмене інфармацыяй аб несанкцыянаваных плацежных аперацыях і спробах іх правядзення.
"Мы разлічваем, што да 1 сакавіка 2024 года мы атрымаем цэласны механізм, які дапаможа нам не толькі выяўляць несанкцыянаваныя плацежныя аперацыі, але і маментальна рэагаваць, застаючыся пры гэтым поўнасцю ў прававым полі", - адзначыла прадстаўнік Нацбанка.
"Мы разлічваем, што да 1 сакавіка 2024 года мы атрымаем цэласны механізм, які дапаможа нам не толькі выяўляць несанкцыянаваныя плацежныя аперацыі, але і маментальна рэагаваць, застаючыся пры гэтым поўнасцю ў прававым полі", - адзначыла прадстаўнік Нацбанка.
Атрыманне, захоўванне, выкарыстанне, перадача і іншая апрацоўка інфармацыі аб інцыдэнтах будуць арганізаваны пры дапамозе аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў Нацыянальнага банка (АСАІ) з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб абароне інфармацыі і персанальных даных. "Акрамя таго, праваахоўныя органы будуць надзелены паўнамоцтвамі аб прыпыненні аперацый, якія банк прызнае несанкцыянаванымі. Гэта павінна прынесці значныя рэзультаты. Наша задача - стварыць аператыўную сістэму з хуткім рэагаваннем", - заявіла Іна Лягчылава.
30 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
30 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/16/70850
Текущая дата: 23.12.2024