Белорусский портал в Казахстане

Аферысты выманілі ў мінчанкі 150 тысяч рублёў



У міліцыю звярнулася галоўны бухгалтар сталічнай страхавой арганізацыі, якая стала ахвярай махляроў.

Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, заяўніцы ў месенджары патэлефанаваў невядомы, назваўся міліцыянерам і паведаміў, што на яе імя зламыснікі бяруць крэдыт. Каб засцерагчыся і дапамагчы вылічыць злачынцаў, жанчына павінна спампаваць спецыяльную праграму, аформіць у банку пазыку і перавесці грошы на ўказаны рахунак. Пасля з ахвярай звязаўся нібыта супрацоўнік Асацыяцыі банкаў, які прапанаваў застрахаваць усе яе сродкі.

Мінчанка паверыла, узяла крэдыт і ўсю суму, у тым ліку свае накапленні, перавяла на рахунак аферыстаў. Усяго больш за 150 тысяч рублёў.

Сяргей Расолька
Звязда, 28 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/16/70871
Текущая дата: 23.12.2024