Пра гэта паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама сумесна з калегамі з Кастрычніцкага райаддзела Віцебска 28 чэрвеня ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па спыненні канала пастаўкі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з тэрыторыі Расіі быў затрыманы раней судзімы жыхар абласнога цэнтра 1989 года нараджэння, які нідзе не працуе. У яго знойдзена 0,8 г гашышу.
Пры далейшым ператрусу на здымнай кватэры было знойдзена каля 25 г гашышу, 15 г амфетаміну, 4 г марыхуаны, а таксама спецыяльнае лабараторнае абсталяванне (колбы, змеевікі, кранштэйны, кампрэсарныя помпы для стварэння вакууму, пластмасавыя і шкляныя ёмістасці, лейкі, імпульсныя і электронныя шалі, сістэма вентыляцыі і абагрэву, рэспіратары і інш.) і прэкурсоры (ацэтон, бром, саляная кіслата, метыламін, бензол, серная кіслата), прызначаныя для вырабу псіхатропных рэчываў.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/160/31193
Текущая дата: 17.11.2024