Белорусский портал в Казахстане

Мінгандаль выявіў парушэнні ў палавіны правераных мядовых кірмашоў



Міністэрства гандлю Беларусі правяло кантрольныя мерапрыемствы на 20 мядовых кірмашах, на дзесяці з іх былі ўстаноўлены парушэнні заканадаўства, паведамілі ў Мінгандлі.

"Кантрольныя мерапрыемствы прайшлі на 20 мядовых кірмашах краіны, што склала 36,4 працэнта праведзеных у рэспубліцы. На 10 кірмашах у Баранавічах, Віцебску, Гомелі і Гродне былі ўстаноўлены парушэнні заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і гандлі", - адзначылі ў Мінгандлі. Арганізатарам сямі такіх кірмашоў было ТАА "Свет мёду і здароўя плюс", двух - ПП "Свет мёду", аднаго - ПП "Цар-Мёд".

Міністэрства гандлю з улікам рэзультатаў кантрольнай работы і па выніках дзвюх рабочых нарад, праведзеных у ведамстве па гэтай праблематыцы з удзелам зацікаўленых органаў дзяржкіравання і прадстаўнікоў бізнес-супольнасцей, вядуць работу па ўнясенні змяненняў у заканадаўства, якое рэгулюе кірмашовую дзейнасць у Беларусі.

17 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/161/30591
Текущая дата: 17.11.2024