Такое меркаванне выказаў першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Максіменка.
Дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" накіраваны супраць тых, хто свядома заняў утрыманскую пазіцыю і адмаўляецца ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў.
Ён лічыць дэкрэт своечасовым, а яго патрабаванні - справядлівымі. "Кожны грамадзянін у сучасным грамадстве павінен працаваць, уносіць уклад у развіццё краіны. Я не разумею тых, хто свядома заняў утрыманскую пазіцыю. Несправядліва, што такія людзі жывуць за кошт тых, хто добрасумленна працуе, плаціць падаткі. Упэўнены, з дапамогай дакумента з часам удасца змяніць сітуацыю і прымусіць працаваць тых, хто доўгі час ад гэтага ўхіляўся", - лічыць Аляксандр Максіменка.
Разам з тым, дадаў ён, да выяўлення сацыяльных утрыманцаў трэба падыходзіць індывідуальна. Хатнія гаспадыні таксама бываюць розныя. "Калі жанчына выхоўвае трох або больш дзяцей, займаецца хатняй гаспадаркай, то, зразумела, ні пра які статус утрыманца размовы быць не можа. А калі шматдзетная маці вядзе амаральны лад жыцця, яе абавязкова трэба прымусіць працаваць", - падкрэсліў першы намеснік старшыні аблвыканкама.
Паводле яго слоў, апошнім часам жыхары сельскіх населеных пунктаў Гомельскай вобласці актывізавалі пошук работы. "На мой погляд, для гэтага ёсць дзве перадумовы: уступленне ў сілу дэкрэта нумар 3 і павелічэнне мінімальнага стажу для налічэння пенсіі з 10 да 15 гадоў. Гэта падштурхнула людзей да дзеянняў і дало зразумець, што дзяржаўныя даброты не выдаюцца бясплатна", - сказаў Аляксандр Максіменка.
БЕЛТА, 28 красавік 2015
БЕЛТА, 28 красавік 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/161/30738
Текущая дата: 17.11.2024