Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 19 сакавіка 2015 года.
На 19 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 15.110 беларускіх рублёў
Еўра — 16.000
Расійскі рубель — 245,50
Украінская грыўна — 677,58
Кошык валют — 2.958,26
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,07%), еўра — знізіўся на 10 рублёў (0,06%), расійскага рубля — вырас 1 рубель (0,41%), грыўны — знізіўся на 13,50 рубля (1,95%). Курс кошыка валют вырас на 4,86 рубля (0,16%) у параўнанні з папярэднім днём і на 188,01 рубля (6,79%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,0589, "долар/расійскі рубель" — 61,548, "долар/грыўна" — 22,30.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 19 сакавіка ў 9.35 долар куплялі па 14.800—15.020 і прадавалі па 15.050—15.260 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 72 рублі (да 14.900), продажу — на 34 (да 15.108).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 14.700—14.800 пры куплі, 15.100—15.200 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2015
Мінск, 19 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/163/30144
Текущая дата: 17.11.2024