Белорусский портал в Казахстане

У Мінску канфіскавана буйная партыя дзіцячых цацак



Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС Мінска сумесна з работнікамі падатковай інспекцыі спынілі дзейнасць грамадзян Афганістана, якія займаліся незаконнай рэалізацыяй буйной партыі цацак.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, прадукцыя рэалізоўвалася на адным са сталічных рынкаў. Парушэнні былі выяўленыя ў выніку правядзення кантрольнай закупкі. Адсутнічалі дакументы, якія пацвярджалі б легальнасць увозу і набыцця цацак. Падчас праверкі высветлілася, што кітайскі тавар увезены з тэрыторыі Расіі ў Мінск для наступнай рэалізацыі без адпаведных дакументаў.

Падчас агляду складскіх памяшканняў аператыўнікі знайшлі каля 4,5 тыс. цацак на агульную суму больш як 685 млн. рублёў.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/165/29263
Текущая дата: 29.09.2024