Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі максімальны перыяд знаходжання грамадзян на ўліку ў якасці беспрацоўных плануецца скараціць з 36 да 12 каляндарных месяцаў



Гэта навацыя нацэлена на прафілактыку сацыяльнага ўтрыманства, паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.

Паводле яго слоў, дапаўненні і змяненні, якія прадугледжваецца ўнесці ў закон "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь", накіраваны на павышэнне эфектыўнасці ўключэння ў эканамічную дзейнасць незанятых грамадзян, стварэнне ўмоў для развіцця і падтрымкі высокай матывацыі беспрацоўных да актыўнага пошуку работы, узмацненне адказнасці наймальнікаў і беспрацоўных за выкананне заканадаўства аб занятасці.

Так, праектам закона прадугледжана ўзмацненне адказнасці беспрацоўных за парушэнне заканадаўства аб занятасці, што стане стымулам для іх да больш актыўнага пошуку работы. Акрамя таго, прапануецца ўстанавіць абавязкі беспрацоўнага - самастойна займацца пошукам работы, з`яўляцца на перагаворы з наймальнікам па пытанні працаўладкавання на працягу двух рабочых дзён з дня выдачы накіравання, з`яўляцца ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне для атрымання накіравання на работу або вучобу. "Гэта дасць магчымасць замацаваць сістэму ўзаемаадказнасці службы занятасці, наймальнікаў і беспрацоўных у вырашэнні пытанняў іх працаўладкавання", - адзначыў Алег Такун.

Для стварэння ўмоў, якія даюць магчымасць павысіць эфектыўнасць уключэння ў эканамічную дзейнасць незанятых грамадзян, прапануецца знізіць да пяці дзён (з двух тыдняў) тэрмін, яі абавязвае наймальнікаў пісьмова паведамляць органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аб наяўнасці ў іх свабодных рабочых месц. Будзе ўзмоцнена адказнасць наймальнікаў за парушэнне заканадаўства аб занятасці.

Праектам закона будзе канкрэтызавана паняцце "садзейнічанне ў працаўладкаванні" і ўстаноўлены крытэрыі аказання беспрацоўным такога садзейнічання.

9 лютага 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/165/29575
Текущая дата: 17.11.2024