Белорусский портал в Казахстане

Пазабіржавы валютны рынак Беларусі адкрыецца з 20 лютага



Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка нумар 48 ад 4 лютага 2015 года, якая афіцыйна апублікавана 12 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На пазабіржавым валютным рынку будзе адноўлена купля замежнай валюты банкамі ў суб`ектаў валютных аперацый у суме не большай за 20 лотаў, устаноўленых на біржавых таргах, адной з замежных валют у дзень па кожным суб`екце. Адновіцца таксама продаж замежнай валюты банкамі суб`ектам валютных аперацый. У гэтым выпадку таксама прадугледжаны ліміт - не больш за 20 лотаў, устаноўленых на біржавых таргах, адной з замежных валют па кожным дагаворы (аперацыі). Яшчэ адна абавязковая ўмова ў гэтым выпадку - прадавацца могуць не больш за 20 лотаў, устаноўленых на біржавых таргах у дзень па кожным суб`екце валютных аперацый.

Акрамя таго, Нацбанк вярнуўся да куплі-продажу замежнай валюты паміж банкамі, паміж банкамі і банкамі-нерэзідэнтамі.

Пастанова праўлення Нацбанка нумар 48 уступае ў сілу з 20 лютага.

Правядзенне аперацый на пазабіржавым рынку ў Беларусі было прыпынена ў канцы 2014 года - з мэтай канцэнтрацыі ўсіх валютных патокаў. Гэта мера ў ліку іншых дала магчымасць даволі хутка стабілізаваць існуючую напружанасць, збалансаваць попыт на валютным рынку з прапанаваннем валюты.

12 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/165/29620
Текущая дата: 17.11.2024