Аб гэтым Старшыня Савета Рэспублікі заявіў журналістам перад пасяджэннем Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання.
"Што датычыцца кропак росту эканомікі, тут вельмі вялікі патэнцыял у малога і сярэдняга бізнесу, дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Калі эканоміка будзе прадстаўлена не толькі буйнымі прадпрыемствамі, не толькі традыцыйнымі, але і новымі растучымі прадпрыемствамі, тады будзе ўстойлівы эканамічны рост. Падкрэслю - новыя напрамкі павінны быць не замест, а ў дадатак да таго, што ёсць", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі ёсць шэраг прадпрыемстваў, якія па незалежных ад іх прычынах апынуліся ў цяжкіх эканамічных умовах. У першую чаргу іх цяперашняе становішча звязана з тым, што асноўныя партнёры знаходзяцца ў Расіі і Украіне. "Гэтым прадпрыемствам неабходна дапамагчы прапрацаваць пытанне аб магчымай дыверсіфікацыі вытворчасці, знайсці выхады на новыя рынкі. Гэта ў існуючай сітуацыі, бадай, самае галоўнае", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.
Міхаіл Мясніковіч таксама расказаў, што ў маніторынгавай групы, якую ён узначаліць, будзе дзве асноўныя задачы: давесці да ведама насельніцтва і працоўных калектываў рашэнні, якія прымаюцца Прэзідэнтам і ўрадам, і атрымаць зваротны сігнал. Ён адзначыў, што група будзе працаваць у пастаянным кантакце з урадам. "У нас адна агульная справа. І гэта работа накіравана на агульны вынік - стабілізацыю эканомікі і яе развіццё", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
Рашэнне аб стварэнні маніторынгавай групы на чале са старшынёй Савета Рэспублікі, якая зоймецца выпрацоўкай канкрэтных прапаноў па тых ці іншых актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, прынята 26 лютага па выніках праведзенай у кіраўніка дзяржавы нарады па эканамічнай тэматыцы.
27 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
27 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/165/29852
Текущая дата: 17.11.2024