Белорусский портал в Казахстане

Урад і Нацыянальны банк Беларусі праводзяць комплекс мерапрыемстваў па рэфінансаванні знешніх і ўнутраных абавязацельстваў



Пра гэта паведамілі ў Нацбанку.

У прыватнасці, плануецца прыцягненне нязвязаных знешніх крэдытных рэсурсаў шляхам размяшчэння новага выпуску суверэнных еўрааблігацый, а таксама выкарыстанне ўнутраных крыніц пазыкі, праінфармавалі ў Нацбанку.

Акрамя таго, у 2015 годзе на пагашэнне знешняга дзярждоўгу плануецца накіраваць паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафтапрадукты і пошлін ад экспарту сырой нафты ўласнай здабычы. Нараўне з гэтым плануецца актывізацыя ўзаемадзеяння з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, у тым ліку з Міжнародным валютным фондам.

Падтрыманне золатавалютных рэзерваў на бяспечным узроўні з`яўляецца ключавой задачай для Нацбанка. Для гэтага ён мае намер прытрымлівацца пэўных прынцыпаў і ў курсавой палітыцы. Так, валютныя інтэрвенцыі будуць праводзіцца толькі для згладжвання пікавых ваганняў кошту карзіны замежных валют у аб`ёмах, якія забяспечваюць дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты ў сярэднетэрміновым перыядзе.

20 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/166/29124
Текущая дата: 29.09.2024