Белорусский портал в Казахстане

Мінгандаль закрыў 17 гандлёвых аб`ектаў "Саюздрука"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінгандлю.

Міністэрствам гандлю Беларусі прыпынена дзейнасць 17 гандлёвых аб`ектаў "Саюздрука".

"За грубыя парушэнні гандлёвага заканадаўства, выяўленыя ў ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў, Міністэрствам гандлю з 4 лютага 2015 года прыпынена дзейнасць 17 гандлёвых аб`ектаў "Саюздрука" ва ўсіх абласных цэнтрах і горадзе Мінску", - адзначылі ў прэс-службе Мінгандлю.

У ходзе праверак выяўлены факты невыканання асартыментных пералікаў, рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам годнасці, недавядзення да спажыўцоў інфармацыі аб даце вырабу, тэрмінах годнасці, вытворцах, імпарцёрах тавараў і іншыя.

На ўстараненне парушэнняў адведзена 14 дзён.

3 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/166/29449
Текущая дата: 17.11.2024