Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб ажыццяўленні з 23 студзеня 2015 года куплі і продажу мерных зліткаў з каштоўных металаў і атэставаных брыльянтаў толькі за беларускія рублі.
Як зазначае рэгулятар, такое рашэнне прынята "ў межах рэалізацыі комплексу мер па дэдаларызацыі эканомікі і павышэння даверу да нацыянальнай валюты".
Нагадаем, 18 снежня Нацбанк прыпыніў продаж зліткаў "у сувязі з пераацэнкай". А ўжо 20 снежня 2014 года пачаў прадаваць мерныя зліткі з каштоўных металаў толькі за долары ЗША, а вось купляць іх у насельніцтва — выключна ў беларускіх рублях. Так, на 22 студзеня злітак золата вагой у адзін грам прадаваўся насельніцтву за 50 долараў ЗША, а купляўся — за 608,8 тыс. рублёў, пяціграмовы — 228 долараў і 3 млн. 44 тыс. рублёў адпаведна.
Залатыя мерныя зліткі насельніцтву прадае Нацбанк (з 2005 года) праз свае галоўныя ўпраўленні і аддзяленні (са жніўня 2001 года) і некаторыя камерцыйныя банкі. Зліткі выраблены з золата найвышэйшай пробы (999) наміналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 250, 500 грамаў і 1 кг.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2015
Мінск, 23 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/167/29178
Текущая дата: 17.11.2024