Белорусский портал в Казахстане

На біржы курс долара дасягнуў максімуму, расійскага рубля — мінімуму



Курс долара ЗША паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы вырас на 10 рублёў і склаў 10.870 рублёў.

Згодна са звесткамі БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 43 млн. 921 тыс. (першапачатковы попыт — 43 млн. 921 тыс., прапанова — 39 млн. 477 тыс.). 

Курс расійскага рубля знізіўся на 5,50 рубля і склаў 186 рублёў. Аб`ём таргоў — 2 млрд. 51 млн. 444 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 2 млрд. 50 млн. 944 тыс., прапанова — 1 млрд. 722 млн. 444 тыс.). 

Курс еўра вырас на 100 рублёў і склаў 13.550 рублёў. Аб`ём — 30 млн. 403 тыс. еўра (попыт — 30 млн. 632 тыс., прапанова — 21 млн. 843 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/169/28639
Текущая дата: 29.09.2024