Пра гэта паведамілі ў Віцебскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.
Выпрабаванні не прайшлі кандытарскія вырабы трох найменняў. Усе яны апынуліся ў продажы ў гандлёвым пункце індывідуальнага прадпрымальніка, які рэалізуе тавары на рыку «Цэнтральны» ў Віцебску. У інспекцыі адзначылі, што раней у дачыненні да суб’екта гаспадарання праводзіліся маніторынгі, небяспечную прадукцыю выявілі падчас пазапланавай праверкі.
Гаворка пра кексы і печыва здобным двух відаў, якія не адпавядалі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў па бяспецы і маркіроўцы. Спажыўцу не была прадастаўлена дакладная інфармацыя аб складзе тавараў і адсутнічала папераджальны надпіс.
Звязда, 8 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/17/70006
Текущая дата: 15.11.2024