Тры лясныя пажары ліквідавалі сёння супрацоўнікі дзяржаўнай лясной аховы. Пра гэта паведамілі ў Мінлясгасе.
«З пачатку дня дзяржлясахова ліквідавала ўжо тры лясных пажару. Усе ўзгаранні ліквідаваныя на ранняй стадыі», — удакладнілі ва ўстанове.
Ачагі былі зарэгістраваныя ў Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях. Гаворка ідзе пра Івацэвіцкі, Лагойскі і Ушацкі лясгасы.
Звязда, 8 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/17/70013
Текущая дата: 15.11.2024