Белорусский портал в Казахстане

У Бялыніцкім СВК «Калгас «Радзіма» сёння адзначылі адразу два экіпажы «трохтысячнікаў»



Знакамітая бялыніцкая гаспадарка зноў дэманструе высокія вынікі.

Героі жніва — экіпаж у складзе Мікалая Дарэчкіна і Яўгена Сарбаева, а таксама моладзевы тандэм Яўгена Шалкоўскага і Віктара Васільева.

Павіншаваць перадавікоў і ўручыць ім Дыпломы, Падзякі, падарункі і зоркі на камбайны прыехалі прадстаўнікі абласной і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК, абкама і райкама БРСМ. Разам з камбайнерамі быў адзначаны і кіроўца Генадзь Костусеў, які перавёз 1000 тон збожжа.

— Цешыць, што сёлетняя ўборачная ідзе паскоранымі тэмпамі. Людзі стараюцца, укладваюць душу ў сваю справу, — падзяліўся  старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Пятровіч. — На сённяшні дзень на Магілёўшчыне ўжо тры экіпажы, якія намалацілі па тры тысячы тон збожжа. У тым ліку першы сярод моладзевых.

Нэлі Зігуля
Звязда, 18 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/17/70598
Текущая дата: 23.12.2024