Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі афіцыйны ўзровень беспрацоўя на канец кастрычніка склаў 0,5% эканамічна актыўнага насельніцтва



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец кастрычніка 2014 года, як і на канец кастрычніка 2013 года, склаў 0,5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

У эканоміцы Беларусі ў кастрычніку 2014 года былі занятыя 4 млн. 474,2 тыс. чалавек, што на 1,3% менш, чым у кастрычніку 2013 года.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец кастрычніка 2014 года склала 22,2 тыс. чалавек, што на 6% больш, чым на канец кастрычніка 2013 года, і на 2,1% больш, чым на канец верасня 2014 года. 

Арганізацыямі (без суб`ектаў малога прадпрымальніцтва) у кастрычніку 2014 года было прынята на працу 75,2 тыс. чалавек (2,3% сярэднямесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 3,9 тыс. чалавек, або 5,2% ад агульнай колькасці прынятых. Звольненыя па розных прычынах 69,5 тыс. чалавек (2,2% сярэднямесячнай колькасці), з іх 6,1% было звольнена за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,9% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый. 

Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (адносіны колькасці прынятых да колькасці звольненых) у кастрычніку 2014 года склаў 1,082 (у кастрычніку 2013 года — 1,058).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/170/28410
Текущая дата: 29.09.2024