Белорусский портал в Казахстане

Навагоднія і калядныя распрадажы пачнуцца ў Беларусі з 15 лістапада



Аб гэтым паведаміў міністр гандлю Валянцін Чаканаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, адказваючы на пытанне дэпутата Міхаіла Волкава.

«Калядныя распрадажы праходзяць у нас штогод. У бягучым годзе мы пачнём пасля 15 лістапада. Цяпер заканчваюцца распрадажы сельгаспрадукцыі. Лічу, яны прайшлі паспяхова. Мы будзем прадаўжаць іх да 15 лістапада», — сказаў міністр.

Вяртаючыся да навагодніх распрадаж, ён паведаміў, што іх плануецца праводзіць ва ўсіх буйных магазінах. Распрадаваць будуць у тым ліку ёлачныя ўпрыгажэнні. У цэлым скідкі на розныя тавары будуць прыкладна да 15-20 працэнтаў. «Але гэта скідкі па гандлёвых надбаўках. Я не гавару аб цэнах вытворцаў», — растлумачыў міністр.

Акрамя таго, дэпутат Міхаіл Волкаў запытаў, ці не плануецца распрадаваць складскія запасы прадукцыі маламаёмным па больш нізкай цане. Міністр гандлю адказаў, што раней была прапанова зрабіць у магазінах спецыяльныя секцыі з «сацыяльнымі цэнамі» для пэўных катэгорый насельніцтва, але, на яго думку, гэта практычна немагчыма. «Іншая справа — сацыяльная падтрымка канкрэтнай асобы, будзем гаварыць, па спісе, як некалі рабілі ў магазіне «Ветэран». Цяпер ёсць спісы па сацыяльнай падтрымцы, ёсць розныя метады падтрымкі праз дысконтныя праграмы», — сказаў Валянцін Чаканаў. Ён лічыць, што дысконтныя праграмы больш эфектыўныя, чым спецыяльныя магазіны для маламаёмных.

Звязда, 2 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/172/27991
Текущая дата: 29.09.2024