Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 26 верасня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 26 верасня 2014 года.

На 26 верасня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 10.570 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.460
Расійскі рубель — 276
Украінская грыўна — 815,87

Кошык валют — 3.398,94

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,09%), еўра — знізіўся на 120 рублёў (0,88%), расійскага рубля — вырас на 0,50 рубля (0,18%), грыўны — знізіўся на 2,73 рубля (0,33%). Курс кошыка валют знізіўся на 6,93 рубля (0,20%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 92,87 рубля (2,81%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2734, "долар/расійскі рубель" — 38,297, "долар/грыўна" — 12,955.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 26 верасня долар купляюць па 10.460—10.560 і прадаюць па 10.580—10.670 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 11 рублёў (да 10.539), продажу — на 10 (да 10.597).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 10.530—10.550 пры куплі, 10.600—10.620 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 26 верасня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/173/27589
Текущая дата: 29.09.2024