Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі зніжаюцца цэны на мяса і мясапрадукты, заяўляюць ва ўрадзе



Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 15 ліпеня на сайце Савета міністраў Беларусі.

Звесткі маніторынгу, які праводзіцца на пастаяннай аснове органамі цэнаўтварэння, сведчаць аб тым, што ў рознічнай гандлёвай сетцы ў ліпені акрэслілася тэндэнцыя да зніжэння цэн на асобныя віды мяса (ялавічына, свініна, куры) і мясапрадуктаў,

Адзначаецца, што на зніжэнне цэн на мяса паўплывалі меры, прынятыя дэпартаментам цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, у частцы накіравання лістоў-папярэджанняў і выдачы прадпісанняў асобным суб`ектам гаспадарання і дзяржаўным органам кіравання па спыненні парушэння антыманапольнага заканадаўства, якое выказалася ў значным павышэнні цэн на гэтую прадукцыю.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 ліпеня 2014


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/178/26618
Текущая дата: 29.09.2024