Белорусский портал в Казахстане

Больш за 200 га лесу давядзецца высекчы ў Беларусі пасля моцнага ветру



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі .

У лясным фондзе суцэльнай санітарнай высечцы ў выніку моцнага ветру падлягае 54,52 тыс. куб.м драўніны на 202,7 га.

Моцным ветрам у мінулыя выхадныя ў лясах было пашкоджана больш за 65 тыс. куб.м драўніны на плошчы большай за 1036 га. Цяпер на значнай частцы гэтай тэрыторыі неабходна правесці высечку.

Больш за ўсё пацярпела Магілёўская вобласць - суцэльнай санітарнай высечкі патрабуюць 43 тыс.куб.м драўніны на плошчы 155 га. У Гродзенскім рэгіёне высечцы падлягае 8,2 тыс.куб.м драўніны на 34 га, у Мінскім - пашкоджана плошча 12 га, на якой высекуць 3,5 тыс.куб.м. Моцны вецер абмінуў лесапасадкі Брэсцкай і Гомельскай абласцей і практычна не закрануў лясы Віцебскай.

16 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/178/26639
Текущая дата: 29.09.2024