Белорусский портал в Казахстане

Суд у Брэсце прыгаварыў закладчыка наркамаркета да 10 гадоў калоніі



Пракуратура Брэста падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне паводле крымінальнай справы ў дачыненні да закладчыка наркамаркету, паведамляе служба інфармацыі абласной пракуратуры.

Абвінавачаным па крымінальнай справе праходзіў 36-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына выконваў ролю кур’ера-закладчыка ў злачыннай супольнасці. У яго абавязкі ўваходзіла забіраць з схованак майстар-скарбы, фасаваць на дробныя партыі і рабіць закладкі для збыту наркаспажыўцам на тэрыторыі горада. За выкананую працу яму абяцалі грашовую ўзнагароду. Фігуранта затрымалі 29 снежня 2022 года пры спробе забраць майстар-скарб.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў на падставе ч. 1 арт.14 і ч. 4 арт. 328 КК суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў абвінавачанага да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць штраф у памеры 40 базавых велічынь (1 БВ — Br37). Прысуд уступіў у законную сілу.

Звязда, 5 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/18/69343
Текущая дата: 03.10.2024