Белорусский портал в Казахстане

Па рашэнні Генпракуратуры Беларусі абмежаваны доступ да 12 сайтаў, якія прапагандавалі спажыванне наркотыкаў і псіхатропаў



Як паведамляе Генпракуратура, гэтыя інтэрнэт-рэсурсы прапагандавалі спажыванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама ўтрымлівалі аб`явы аб іх незаконным продажы.

У мэтах супрацьдзеяння наркаманіі, незаконнаму абароту наркотыкаў і звязаных з імі правапарушэнняў у адпаведнасці з нормамі ўказа прэзідэнта ад 1 лютага 2010 года № 60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт" Генеральнай пракуратурай Беларусі прыняты меры па абмежаванні свабоднага доступу да 12 інтэрнэт-сайтаў.

Сёлета Генеральнай пракуратурай будуць прапрацаваныя пытанні аб неабходнасці ўзмацнення адказнасці грамадзян за распаўсюджанне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/180/25623
Текущая дата: 29.09.2024