Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі павышаны мінімальныя адпускныя цэны на алкагольныя напіткі мацункам большым за 28 працэнтаў і на спірт этылавы з харчовай сыравіны



Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 4 сакавіка нумар 13, апублікаванай 7 сакавіка на нацыянальным прававым партале.

Пастановай па прапанове канцэрна "Белдзяржхарчпрам" мінімальная адпускная цана на айчынныя алкагольныя напіткі павышана да Br37 тыс. за 0,5 л, мінімальная рознічная цана на такія напіткі павялічана да Br45 тыс. за 0,5 л, мінімальная адпускная цана на імпартныя алкагольныя напіткі павышана да Br74 тыс. за 0,5 л. Акрамя таго, мінімальная адпускная цана на спірт-сырэц з харчовай сыравіны цяпер складае Br105 тыс. за 1 дэкалітр бязводнага спірту, а мінімальная адпускная цана на спірт этылавы рэктыфікаваны павышана да Br140 тыс. за 1 дэкалітр бязводнага спірту.

Як растлумачылі ў прэс-службе Мінэканомікі, вытворчыя прадпрыемствы не могуць рэалізоўваць алкагольную прадукцыю мацункам большым за 28 працэнтаў і спірт этылавы харчовы танней за мінімальныя адпускныя цэны, а прадпрыемствы рознічнага гандлю - танней за мінімальную рознічную цану, устаноўленую гэтай пастановай.

Пастанова ўстапае ў сілу на наступны дзень пасля яе афіцыйнага апублікавання.

7 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/181/25368
Текущая дата: 29.09.2024