Белорусский портал в Казахстане

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ "Барысаўдрэў", ён змешчаны пад варту



Следчым камітэтам Беларусі распачата крымінальная справа ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ "Барысаўдрэў".

Як паведамілі ў СК, дзеянні падазронага кваліфікаваны на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) у сувязі з прычыненнем цяжкіх наступстваў дзяржаўным інтарэсам падчас выканання мерапрыемстваў мадэрнізацыі, якая праводзіцца на прадпрыемстве.

13 сакавіка ў дачыненні да кіраўніка акцыянернага таварыства прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту, а таксама накладзены арышт на яго маёмасць.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/181/25402
Текущая дата: 29.09.2024