Белорусский портал в Казахстане

У Мінску за незаконныя валютныя аперацыі затрыманы работнік валютна-фондавай біржы



Пры правядзенні праверачных мерапрыемстваў аператыўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС сталіцы затрыманы мінчанін, які ажыццяўляў незаконныя валютна-абменныя аперацыі.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек быў затрыманы ў момант продажу валюты па заніжаным курсе. Прадметам здзелкі была сума ў 7.250 долараў ЗША. Пры аглядзе ў валютчыка выяўлены грашовыя сродкі ў колькасці 98 млн. беларускіх рублёў.

Падчас разгляду ўстаноўлена, што затрыманы працуе на валютна-фондавай біржы.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/182/25119
Текущая дата: 29.09.2024