Следчым камітэтам Беларусі распачата крымінальная справа ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ "Барысаўдрэў".
Як паведамілі ў СК, дзеянні падазронага кваліфікаваны на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) у сувязі з прычыненнем цяжкіх наступстваў дзяржаўным інтарэсам падчас выканання мерапрыемстваў мадэрнізацыі, якая праводзіцца на прадпрыемстве.
13 сакавіка ў дачыненні да кіраўніка акцыянернага таварыства прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту, а таксама накладзены арышт на яго маёмасць.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/183/25402
Текущая дата: 17.11.2024