Белорусский портал в Казахстане

Непаўналетні махляр накіраваны ў выхаваўчую калонію



17-гадовы гамяльчанін з дапамогай фішынгавых сайтаў завалодаў грашовымі сродкамі на агульную суму больш за 3700 рублёў.

Так, на падставе продажу квіткоў у тэатр хлопец угаварыў пацярпелага перавесці больш за 155 рублёў на падкантрольны яму карт-рахунак. Таксама ён атрымаў звесткі аб асобах, ад імя якіх адправіў на электронныя паштовыя скрыні школ загадзя ілжывае паведамленне аб мініраванні. За гэтую «працу» юны гамяльчанін прыняў узнагароду — 3000 расійскіх рублёў.

Як паведамілі ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля, 17-гадовы хлопец прызнаны вінаватым у махлярстве, крадзяжы і загадзя ілжывым паведамленні аб небяспецы. Яму прызначана чатыры гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Прысуд у законную сілу не ўступіў. Можа быць абскарджаны і аспрэчаны.

Звязда, 26 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/19/68823
Текущая дата: 03.10.2024