У Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях за суткі згарэла амаль 100 т саломы. Выратавана 65 т саломы, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Усе пажары адбыліся 8 траўня і абышліся без пацярпелых, высвятляюцца прычыны ўзгаранняў. Так, у 11.58 зафіксаваны пажар сцірты саломы ў полі недалёка ад вёскі Жортайка Барысаўскага раёна. Агнём знішчаныя 50 т саломы ў рулонах.
Паведамленне аб чарговым пажары сцірты каля д.Тумін Камянецкага раёна паступіла ратавальнікам у 13.04. Згарэла 10 т саломы ў рулонах, яшчэ 35 т выратаваны работнікамі гаспадаркі і МНС.
Аб пажары каля в. Рыбцы Пухавіцкага раёна выратавальнікам стала вядома ў 16.45. Агонь знішчыў 8 т саломы ў рулонах. На полі недалёка ад в. Славічы Гродзенскага раёна згарэла 30 т саломы ў рулонах, столькі ж ацалела дзякуючы зладжаным дзеянням работнікаў гаспадаркі і МНС. Паведамленне аб гэтым пажары паступіла ў 19.49.
Звязда, 9 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/19/69415
Текущая дата: 15.11.2024