Белорусский портал в Казахстане

Слімаковая ферма функцыянуе ў Брэсцкім раёне



У вёсцы Падлессе-Радваніцкае недалёка ад Брэста знаходзіцца ферма, дзе турыстам прапануюць паназіраць за жыццём слімакоў і пакаштаваць далікатэсы з панцырам.

Для дзяцей арганізуюць экскурсіі ў выглядзе квеста. Аніматар расказвае і паказвае хлопчыкам і дзяўчынкам шмат цікавага пра жыццё слімакоў. Дзеці ўдзельнічаюць у тэматычных конкурсах, слімаковых гонках, збіраюць ікру слімакоў.

Звязда, 20 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/19/69809
Текущая дата: 23.12.2024